перагрымірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
Загрыміравацца нанава, іначай. Перагрыміравацца ў іншы грым.
перагрымірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.
Загрыміраваць нанава, іначай. Перагрыміраваць артыста.
перагрыміро́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перагрыміравацца.
2. Зал. да перагрыміроўваць.
перагрыміро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перагрыміраваць.
перагрэ́бены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перагрэбці.
перагрэ́бці, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. перагроб, ‑грэбла; зак., што.
1. Грабучы, падграбаючы, перамясціць з аднаго месца на другое.
2. Згрэбці ўсё, многае.
перагрэ́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад перагрэць.
2. у знач. прым. Нагрэты вельмі моцна. Перагрэты матор. □ Вецер пах ракой, жалезам, Перагрэтым хвойным лесам, Перапаленым бензінам І няяснаю журбою. Панчанка.
3. у знач. прым. Спец. Нагрэты вышэй тэмпературы кіпення адпаведная вадкасці. Перагрэтая пара.
перагрэ́ў, ‑грэву, м.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераграваць — перагрэць і стан паводле знач. дзеясл. перагравацца — перагрэцца. Новы матор паставілі, перагрэвы зніклі, агрэгат мог працаваць хоць і цэлыя суткі без перапынку. Кулакоўскі.
перагрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.
1. Пагрэцца вельмі моцна, больш, чым трэба. [Шафёр:] — Зірніце, аж у двух месцах радыятар прабіты. Вада ўся выцекла, і матор перагрэўся. Сабаленка.
2. Знаходзячыся доўга пад сонечнымі праменямі, у лазні і інш., нанесці шкоду свайму здароўю. Перагрэцца на сонцы.
перагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., што.
1. Нагрэць вельмі моцна, больш, чым трэба. Перагрэць паяльнік. Перагрэць рухавік.
2. Спец. Нагрэць вышэй тэмпературы кіпення адпаведнай вадкасці.