перагаво́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Абменьвацца кароткімі фразамі. Спачатку хлопцы сядзелі моўчкі і толькі зрэдку перагаворваліся шэптам, баючыся спудзіць рыбу. Ваданосаў. За сталом было шумна; госці ажыўлена перагаворваліся, жартавалі, смяяліся, казалі тосты. Каршукоў.
2. Зал. да перагаворваць (у 2 знач.).
перагаво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
1. Незак. да перагаварыць (у 3 знач.).
2. Паўтараць сказанае. Перагаворваць чужыя словы.
перагаво́рны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для размовы (па тэлефоне і пад.). Перагаворны пункт тэлефоннай станцыі.
перагаво́ршчык, ‑а, м.
Уст. Той, хто вядзе перагаворы з праціўнікам; парламенцёр.
перагада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Выказаць многія здагадкі, меркаванні. [Марыя:] — Ні я, ні бацькі мае нічога не ведалі пра яго [брата] з таго часу, як ён пайшоў у армію. Чаго толькі не перадумалі, чаго не перагадалі! Кулакоўскі.
перага́дзіць, ‑гаджу, ‑гадзіш, ‑гадзіць; зак., што.
Разм. Загадзіць усё, многае.
перагаласо́ўка 1, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.
Разм. Паўторнае галасаванне. Двойчы, як мне вядома, перагаласоўка ішла. Але пастанова прынята. Савіцкі.
перагаласо́ўка 2, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.
Спец. Чаргаванне галосных у каранях слоў пры захаванні нязменнасці зычных.
перагалі́цца, ‑галюся, ‑голішся, ‑галіцца; зак.
Разм. Пагаліцца нанава, яшчэ раз.
перагалі́ць, ‑галю, ‑голіш, ‑голіць; зак., каго-што.
Разм.
1. Пагаліць нанава, яшчэ раз.
2. Пагаліць усіх, многіх або ўсё, многае.
пераганя́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да пераганяць.