Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гарачэ́ць, ‑эе; незак.

Разм. Станавіцца больш гарачым. Буры злосныя гудзелі Золкай сцюжаю сваёй, Толькі сэрцы гарачэлі у раскованых людзей. Броўка.

гарашы́ны, ‑шын.

Тое, што і гарохавінне.

гарбава́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць гарбаватага.

гарбава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі сагнуты; злёгку згорблены. Гарбаватая фігура. Гарбаваты нос. □ Відаць, як падаюць.. сукаватыя дубы, гарбаватыя бярозы, асіны. Сачанка.

гарбано́сы, ‑ая, ‑ае.

Які мае нос з гарбінкай. Гарбаносы чалавек. // Які мае выпуклую верхнюю лінію морды (пра жывёл). Пастаяў [лось], панюхаў паветра, узняўшы гарбаносую храпу, паглядзеў на востраў. Місько.

гарба́р, ‑а, м.

Той, хто займаецца апрацоўкай і вырабам шкур, работнік гарбарнай вытворчасці.

гарба́рны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з апрацоўкай і вырабам шнур, прызначаны для вырабу шкур. Гарбарны завод. Гарбарная прамысловасць. // Зроблены са шнуры; які з’яўляецца прадуктам гарбарнай вытворчасці. Гарбарныя вырабы.

гарба́рня, ‑і, ж.

Майстэрня па вырабу шкур; гарбарны завод. Па гарбарнях ды слясарнях, сярод краўцоў, шапачнікаў ды шчотачнікаў пайшлі гутаркі наконт урачыстага святкавання 1 Мая. Гартны.

гарба́та, ‑ы, ДМ ‑баце, ж.

Уст. Чай. У шклянцы на стале асталася недапітая гарбата. Гартны.

гарба́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць гарбатага.