Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разглядзе́ць,

гл. разгледзець.

разгне́ваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разгневаць.

2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане гневу. Міколка з дзедам, не кідаючыся дужа ў спрэчкі, адразу ж падаліся вон з вагона, далей ад разгневанай маці. Лынькоў. // Які выяўляе гнеў. — Забойцы, ірады, што вы робіце! — крычала разгневаным голасам старая маці. Дамашэвіч. [Язэп] бачыў злосныя, разгневаныя вочы жанчын і разумеў, што ніякая сіла не можа ўжо спыніць іх. Асіпенка.

разгне́вацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Дайсці да стану моцнага гневу. Коўшык зусім не разгубілася ад такога «камплімента», а толькі разгневалася. Ваданосаў.

разгне́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Тое, што і разгнявіць.

разгняві́ць, ‑гняўлю, ‑гнявіш, ‑гнявіць; зак., каго-што.

Давесці да стану моцнага гневу. — Выкручвацца вы мастак ва ўсіх абставінах.. — Гэтыя словы яшчэ больш разгнявілі Павалковіча, але ён стрымаў сябе і, як заўсёды, прыкінуўся абыякавым. Машара.

разгняздзі́цца, ‑гнязджуся, ‑гнездзішся, ‑гнездзіцца; зак.

Размясціцца па гнёздах (пра птушак). // перан. Заняць адпаведныя месцы. Як натрэніраваная пажарная каманда, .. [жанчыны] мігалі разгняздзіліся ў кузаве, кожная ля свайго паўнюткага каша ці клунка. Ваданосаў.

разго́йданы,

гл. разгайданы.

разго́йдацца,

гл. разгайдацца.

разго́йдаць,

гл. разгайдаць.

разго́йдвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разгайдацца, разгойдацца.

2. Зал. да разгойдваць.