Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

распачлі́васць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць распачлівага.

распачлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і роспачны. Сярод шуму і гуду пажару, трэску і грукату падаўшых перагарэлых бэлек і сцен чуліся распачлівыя, надрыўныя крыкі людзей. Колас. З цемры даносіўся ціхі плач жанчыны, у голасе якой адчувалася нешта набалелае, бяссільнае, распачлівае. Карпюк.

распачына́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да распачацца.

2. Зал. да распачынаць.

распачына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да распачаць.

распашо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Кароткая кашулька для груднога дзіцяці з разрэзам да нізу, але без засцежкі. За пражытыя паўгода Люда вырасла з распашонкі, і яна прыкрывала яе толькі да палавіны. Васілевіч.

распая́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад распаяць.

распая́цца, ‑яецца; зак.

Расплавіцца, звычайна на месцы, дзе спаяна. Чайнік распаяўся.

распая́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Расплавіць, звычайна на месцы, дзе спаяна.

распераза́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расперазаць.

распераза́цца, ‑перажуся, ‑пяражашся, ‑пяражацца; заг. расперажыся; зак.

1. Зняць з сябе тое, чым быў падперазаны (пояс, папругу, рэмень і пад.). Не пазіраючы ні на кога і тупнуўшы разы са два, Пракоп моўчкі расперазаўся і зняў сярмягу. Колас.

2. Разм. Расшпіліцца (пра пояс).

3. перан. Перастаць стрымліваць сябе; стаць недысцыплінаваным, нахабным. Прытым, Зусім расперазаўся [Кузьма], — Ідзе па вуліцы, шуміць, Бушуе, брэша і хаміць. Корбан. Цяпер, адганяючы непажаданы ўспамін, .. [Гукан] падумаў інакш, больш злосна: «Зазнаўся, няшчасны пісака... Расперазаўся». Шамякін.

•••

Хоць расперажыся — уволю, колькі хочаш.