перагружа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перагрузіцца.
2. Зал. да перагружаць.
перагружа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перагрузіць.
перагру́зачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да перагрузкі (у 1 знач.). Перагрузачная работа. // Прызначаны для перагрузкі. Перагрузачныя механізмы. Перагрузачная пляцоўка.
перагрузі́цца, ‑гружуся, ‑грузішся, ‑грузіцца; зак.
1. Перакласці свой груз з аднаго транспартнага сродку на другі. Перагрузіцца на другі параход. Перагрузіцца з падводы на машыну.
2. Нагрузіцца празмерна, звыш сваіх магчымасцей. // перан. Празмерна нагрузіцца якой‑н. работай.
перагрузі́ць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак., каго-што.
1. Перакласці, перамясціць які‑н. груз у другое месца. Перагрузіць збожжа з машын у вагоны.
2. Пагрузіць, загрузіць грузам, паклажай звыш нормы, меры, больш, чым трэба. Перагрузіць машыну. Перагрузіць воз. // перан. Празмерна пагрузіць якой‑н. працай. Перагрузіць вучняў дамашнімі заданнямі. // перан. Загрувасціць што‑н. вялікай колькасцю чаго‑н. Перагрузіць лекцыю фактычным матэрыялам. Перагрузіць сюжэт апавядання лішнімі эпізодамі.
3. Пагрузіць што‑н. іначай, па-новаму. Перагрузіць паклажу шчыльней.
4. Пагрузіць усё, многае. — Колькі я перагрузіў ужо гэтага лесу? — уздыхнуў Санкоўскі. Пестрак.
перагру́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перагружаць — перагрузіць і перагружацца — перагрузіцца.
2. Стан паводле дзеясл. перагружацца — перагрузіцца (у 2 знач.). Перагрузка даклада цытатамі. □ Ад раптоўнай перагрузкі матор зноў заглух. Ваданосаў.
перагрунтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Спец.
1. Пакрыць грунтам (у 5 знач.) нанава. Перагрунтаваць мэблю.
2. Пакрыць грунтам (у 5 знач.) усё, многае. Перагрунтаваць усе дахі.
перагрунто́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перагрунтоўваць.
перагрунто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перагрунтаваць.
перагрупава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перагрупаваць.