перавя́зачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да перавязкі (з лячэбнай мэтай). Перавязачная сястра. // Прызначаны для перавязак. Перавязачныя сродкі.
2. у знач. наз. перавя́зачная, ‑ай, ж. Спецыяльна абсталяванае памяшканне, дзе перавязваюць раненых, хворых.
•••
Перавязачны пакет гл. пакет.
перавя́званне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавязваць — перавязаць.
перавя́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перавязацца.
2. Зал. да перавязваць.
перавя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перавязаць.
перавя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавязваць — перавязаць.
2. Тое, чым перавязана рана, хворае месца; павязка. Я прысеў на ўзбочыне. Абмацаў перавязку: яна зусім ссунулася з раны. Якімовіч.
пе́равязь, ‑і, ж.
Палоска матэрыі, перакінутая цераз плячо, для падтрымання пашкоджанай рукі. У першую хвіліну сустрэчы яны нават не заўважалі, што ў бацькі пусты правы рукаў, а левая рука вісіць на перавязі... Паслядовіч.
перавя́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перавяліць.
перавя́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
1. Правяліць яшчэ раз.
2. Павяліць усё, многае. Перавяліць усю рыбу.
перавялі́чанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць перавялічанага.
перавялі́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад перавялічыць.
2. у знач. прым. Празмерны; непраўдападобна вялікі; перабольшаны.