Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разгіба́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разгібаць — разагнуць.

разгіба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да разагнуцца.

разгіба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разагнуць.

разгільдзя́й, ‑я, м.

Разм. Нядбайны, безадказны ў працы, справах чалавек.

разгільдзя́йка, ‑і, ДМ ‑дзяйцы; Р мн. ‑дзяек; ж.

Жан. да разгільдзяй.

разгільдзя́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Весці сябе як разгільдзяй.

разгільдзя́йскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да разгільдзяя; такі, як у разгільдзяя. Разгільдзяйскія адносіны.

разгільдзя́йства, ‑а, н.

Разм. Нядбайнасць, безадказнасць у працы, справах. [Мікульскі:] — Без аганьку працуеце ... Я мушу сцвярджаць, што ў Вас развялося шмат разгільдзяйства... Марціновіч.

разгіна́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць для разгінання суставаў. Разгінальная мускулатура.

разгіна́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разгінаць — разагнуць.