Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераго́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перагаліць.

пераго́н 1, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пераганяць — перагнаць (у 1 знач.).

2. Участак чыгункі, шашы паміж дзвюма станцыямі, прыпынкамі. Жылі мы ў казарме на перагоне між станцыямі Магілёў і Лотва. Лынькоў. // у знач. прысл. пераго́намі. З перапынкамі. Свежы і мяккі пасля дажджу вецер дыхаў перагонамі, дрэвы то заціхалі, то неяк жаласна і раптоўна шалясцелі густым лісцем. Адамчык.

пераго́н 2, ‑у, м.

1. Малако, абястлушчанае на сепаратары.

2. Прадукт адгонкі парай; адгон.

пераго́начны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перагонкі (у 1 знач.). Перагоначны пункт.

пераго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пераганяць — перагнаць (у 1 знач.).

2. Спец. Расшчапленне цвёрдых або вадкіх рэчываў награваннем. Сухая перагонка.

пераго́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да перагонкі (у 2 знач.). Перагонныя заводы. // Які прызначаны, служыць для перагонкі. Перагонны апарат.

2. Які мае адносіны да перагону ​1 (у 1 знач.), перагонкі (у 1 знач.).

пераго́рнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перагарнуць.

пераго́ртванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перагортваць — перагарнуць, перагартаць.

пераго́ртвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перагортваць.

пераго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

1. Незак. да перагарнуць.

2. Незак. да перагартаць.

пераграба́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. пераграбаць — перагрэбці (у 1 знач.).