Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

скро́мніца, ‑ы,

1. ж. Жан. да скромнік.

2. м. і ж. Разм. Тое, што і скромнік. Хлопчык-скромніца. Дзяўчынка-скромніца.

скро́мнічанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. скромнічаць.

скро́мнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Праяўляць залішнюю скромнасць, умоўчваць аб сваіх заслугах. [Гарлахвацкі:] Ды вы не скромнічайце. А то я вас ведаю, вы гатовы пяшком ісці пятнаццаць кіламетраў, каб толькі на рамізніку сэканоміць. Крапіва.

скро́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, што не любіць хваліцца сваімі заслугамі; не ганарысты. І прывітаю разам шчыра Адданых партыі людзей — Тых скромных носьбітаў ідэй, Што нам прыносяць радасць міру. Колас.

2. Стрыманы, умераны; прыстойны ў жыцці, паводзінах. У адзенні ёсць прыкметы, І па ім відаць ваш густ: Скромны — скромна і адзеты... Непачаловіч. [Пані Мар’я:] — Маю такую дзяўчыну, вельмі бедных бацькоў. Скромная, маладая і нават прыгожая. Бядуля.

3. Які нічым не вызначаецца, просты, звычайны. Адны ў дрыгве карчуюць гаць — Паўзуць уверх карчы, Другія вараць у катлах Іх скромныя харчы. Купала. Быт Ваўковічаў быў вельмі просты, нават скромны. Васілевіч. // Звычайны, радавы (пра пасаду, работу і пад.). Там .. [Юткевіч] будзе скромным, непрыкметным настаўнікам гімнастыкі. Мікуліч. // Не яркі, не рэзкі (пра фарбы і пад.). Як рада ты жыццю нявольна, Уся пад срэбнаю расой Са стужкай скромнай між касой. Багдановіч.

4. Невялікі, нязначны. Хопіць подзвігаў і на вашу долю. А зараз пачнём з самага скромнага, — і .. [Лясніцкі] накіраваў .. [Маеўскую] ў якасці прапагандыста ў далёкую вёску. Шамякін. Фарсавыя моманты і прыёмы .. адыгрываюць у п’есах Марцінкевіча вельмі скромную ролю. Ярош.

скро́невы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да скроні. Скроневая косць.

скронь, ‑і, ж.

Бакавая частка чэрапа ад вуха да лобнай косці. Светлыя, амаль ільнянога колеру валасы .. [дзяўчыны] былі заколаты шырокім грэбенем на патыліцы, але асобныя кудзеркі падалі на лоб і на скроні. Хадкевіч. Зараз жа прыйшоў і Антоніо, ладны хлопец з кудлатымі чорнымі валасамі, якія на скронях апускаліся да палавіны шчок. Маўр. [Хлопчык] зняў шапку і ўсё цёр скронь, гледзячы ўніз, на асыпаную елкавай ігліцай падлогу. Лынькоў.

скру́бер, ‑а, м.

1. Прыстасаванне для ачысткі газаў.

2. Барабанная машына для прамывання карысных выкапняў.

[Англ. scrubber.]

скру́глены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скругліць.

2. у знач. прым. Які мае закругленыя лініі, абрысы; круглявы. Скругленыя плечы.

скругле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Патаўсцець, паправіцца; набыць круглявую форму. На выгодзе жывучы,.. [Сыс] паправіўся і скруглеў. Вітка. Таму й Сычыха сытая, Скруглела, як пірог. Сукепкай аксамітавай змятае пыл з дарог! Бялевіч.

скруглі́цца, ‑ліцца; зак.

Разм. Зрабіцца круглым; набыць круглявую форму.