Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

се́мя, семя і семені, Д семю і семені, В семя, Т семем і семенем, М (аб) семі і (аб) семені, н.

1. Зачатак расліны, які складаецца з зародка і абалонкі. // зб. Зародкі расліны, якія ўжываюцца ў ежу ці для якіх‑н. патрэб. Ільняное семя.

2. перан. Зародак, пачатак, крыніца чаго‑н. Навукі семя засявай! Колас.

3. Уст. Патомства, род. Не, не пакіну я гэтай штукі, — Трафімыч патрос аўтаматам, — аж пакуль да канца не вынішчу дурное семя [фашыстаў]. Краўчанка. // Разм. лаянк. Вырадак. Чортава семя.

•••

Цытворнае семя — тое, што і цытвора.

се́мявы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да семя (у 1 знач.), заключае ў сабе семя. Семявыя каробачкі.

2. Які мае адносіны да семя (у 3 знач.). Семявы канацік. // Які выпрацоўвае або мае ў сабе семя (у 3 знач.). Семявыя залозы. Семявая вадкасць.

семявывяржэ́нне, ‑я, н.

Тое, што і семязліццё.

семядо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да семядолі. Семядольныя лісцікі.

семядо́ля, ‑і, ж.

Зародак лісця ў семені.

семяе́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Жучок, які пашкоджвае насенне (раслін). Канюшынны семяед.

семяза́вязь, ‑і, ж.

Зародак семені.

семязліццё, ‑я, н.

Выхад, зліццё семені, спермы.

сем’яні́н, ‑а, м.

1. Сямейны чалавек. Для рабочага трэба тое, каб ён працаваў не больш 8 гадзін у суткі, маючы час для адпачынку, для свайго развіцця, для карыстання сваімі правамі, як чалавека, як сем’яніна, як грамадзяніна. Ленін. Падумаць толькі... Сем’янін, А вырабляе... Жах адзін! Здавалася, Касы пачырванее, Але вось чырванець не ўмее. Корбан. // Чалавек, які мае неабходныя для сямейнага жыцця якасці. А на наступным прыпынку сеў і Вадзім. Ён здалёк ужо ўсміхаўся Міколу, паказваючы яму вялікую гаспадарчую сумку. — Раблюся прыкладным сем’янінам. Гаўрылкін.

2. Разм. Член сям’і. Новы сем’янін ляжаў у калясцы на высокіх рысорках. Кулакоўскі.

сем’яні́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да сем’янін.