Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сейсмаакты́ўнасць, ‑і, ж.

Сейсмічная актыўнасць.

сейсмаакты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Актыўны ў сейсмічных адносінах. Сейсмаактыўныя раёны зямнога шара.

сейсмагра́ма, ‑ы ж.

Аўтаматычны запіс пры дапамозе сейсмографа ваганняў зямной кары; стужка з такім запісам.

[Ад грэч. seismós — ваганне, землетрасенне і gramma — запіс.]

сейсмаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сейсмаграфіі. Сейсмаграфічныя станцыі.

сейсмагра́фія, ‑і, ж.

1. Тое, што і сейсмаграма.

2. Тое, што і сейсмалогія.

[Ад грэч. seismós — ваганне, землетрасенне і graphō — пішу.]

сейсмазандзі́раванне, ‑я, н.

Тое, што і сейсмаразведка.

сейсмакардыягра́ма, ‑ы, ж.

Графічны запіс страсенняў цела, якія выклікаюцца скарачэннямі сэрца.

[Ад грэч. seismós — ваганне, землетрасенне, kardía — сэрца і grámma — запіс.]

сейсмакардыягра́фія, ‑і, ж.

Спец. Метад графічнай рэгістрацыі механічных праяўленняў дзейнасці сэрца шляхам запісу сейсмічнага эфекту.

[Ад грэч. seismós — ваганне, kardía — сэрца і graphō — пішу.]

сейсмалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сейсмалогіі. Сейсмалагічныя даследаванні.

сейсмало́гія, ‑і, ж.

Раздзел геалогіі, які вывучае ваганні зямной кары, іх сувязі з іншымі фізічнымі працэсамі.

[Ад грэч. seismós — ваганне, землетрасенне і logos — вучэнне.]