ракі́тнік, ‑у,
1. Зараснік ракіты, кусты ракіты.
2. Род кустоў сямейства матыльковых.
ракі́тнік, ‑у,
1. Зараснік ракіты, кусты ракіты.
2. Род кустоў сямейства матыльковых.
ракі́ціна, ‑ы,
Адно дрэва ракіты.
ра́кія, ‑і,
Слівавая або наогул фруктовая гарэлка (у балгар, сербаў і інш.).
[Балг. ракия.]
раклі́ст, ‑а,
Рабочы тэкстыльнай фабрыкі, які абслугоўвае машыну для набіўкі каляровых узораў на тканіну.
ра́курс, ‑у,
1. Перспектыўнае скарачэнне формы прадмета, якое зменьвае яго звычайныя абрысы (пры назіранні зверху або знізу).
2. Пункт погляду, з якога што‑н. разглядаецца; аспект.
[Фр. raccourcir — скарачаць.]
ра́курсны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ракурсу.
раку́шачнік, ‑у,
Порыстая карбанатная горная парода, якая складаецца з ракавін марскіх жывёл, змацаваных вапняковым ілам.
раку́шачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ракушачніку; які складаецца з ракушак.
раку́шка, ‑і,
Невялікая ракавіна (у 1 знач.).
раку́шнік, ‑у,
Тое, што і ракушачнік.