Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

неспага́длівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неспагадлівага. // Нячулыя адносіны да каго‑, чаго‑н. Выявіць неспагадлівасць.

неспага́длівы, ‑ая, ‑ае.

Нясхільны да спагады; нячулы, няўважлівы да іншых. [Герою твора] няма каму выказаць свае скаргі, выліць жаль і боль, бо навакол нячулыя, карыслівыя і неспагадлівыя людзі. Івашын. // Які выяўляе адсутнасць спагады, чуласці. Сымону здаецца, што гэта не жончыны вочы, а чужыя, незнаёмыя, неспагадлівыя. Бядуля.

неспага́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неспагаднага.

неспага́дны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і неспагадлівы.

неспадзе́ўка, ‑і, ДМ ‑дзеўцы; Р мн. ‑дзевак; ж.

Разм. Нечаканы, непрадбачаны выпадак, здарэнне і пад. Параход так раўнуў, што Сашка ад неспадзеўкі аж прысеў. Даніленка. Для мяне.. [прапанова выступіць] была неспадзеўкай, і я неяк аж збянтэжыўся. Сабаленка.

неспадзе́ўкі, прысл.

Разм. Нечакана; раптоўна. Машына, як бы наскочыўшы неспадзеўкі на сцяну, адразу стала. Мележ. Хлопцы Максіма Уса наскочылі [на немцаў] так неспадзеўкі і ціха, што ніхто і войкнуць не паспеў. Грахоўскі.

неспадзява́насць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць неспадзяванага. Неспадзяванасць сустрэчы. Неспадзяванасць падзей.

2. Нечаканае здарэнне, выпадак і пад. Была яшчэ адна радасная неспадзяванасць: шэфы прыслалі радыёпрыёмнік. Васілевіч. Разгублены яе [Мані] выгляд сведчыў, што іхняя паўторная сустрэча — неспадзяванасць. Карпюк.

неспадзява́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Нечаканае здарэнне, выпадак і пад. І вось я рад, што нікога няма, што малюнак мой будзе зноў неспадзяванкаю для дзядзькі. Брыль. Я ўзбег на высокі ганак і хуценька ўскочыў у расчыненыя сенцы. І аж спыніўся ад неспадаяванкі: як не нос у нос сутыкнуўся з Ленкаю. Сіпакоў.

неспадзява́ны, ‑ая, ‑ае.

Нечаканы, непрадбачаны. Неспадзяваны госць. Неспадзяваная вестка. □ Прысутнасць на сходзе Мікалая Вайткевіча была для серадзіборцаў неспадзяванай. Пестрак. — Вашаму батальёну даручана абысці ворага з тылу і панесці першы неспадзяваны ўдар. Грахоўскі. // Які вельмі хутка ўзнік; раптоўны. Тут маці засмяялася, неспадзяваная здагадка мільгнула ў галаве. Кулакоўскі. Напад на [Лаўрэна] быў такі неспадзяваны, што ён нават не адбіваўся. Якімовіч. / у знач. наз. неспадзява́нае, ‑ага, н. І тут здарылася неспадзяванае. Федзя раптам падняўся з-за парты і пайшоў да дошкі. Ваданосаў.

неспажы́ты, ‑ая, ‑ае.

Такі, што не змаглі, не паспелі спажыць.