незапла́чаны, ‑ая, ‑ае.
Які не паспелі заплаціць. Незаплачаны доўг.
незапля́млены, ‑ая, ‑ае.
Які не мае плям; чысты. Незаплямленая сукенка.
незапо́мны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і незапамятны. Самой ракі не відаць, у незапомныя часы яна адступіла ад лесу на добры кіламетр. Шамякін.
незапяча́таны, ‑ая, ‑ае.
Не закрыты, на які не наложана пячатка. Незапячатаная кантора. // Незаклеены (пра канверт, пісьмо). Прынеслі незапячатанае пісьмо.
незара́джаны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае зараду. Ішоў [Тапурыя] па-лёгкаму: за плячыма боўталася незараджаная стрэльба, у руках быў кій. Самуйлёнак. Нейтрон з’яўляецца нейтральнай, незараджанай часцінкай. «Маладосць». // Які не падрыхтаваны да дзеяння (пра некаторыя прылады). Незараджаны фотаапарат.
незара́злівы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і незаразны.
незара́зны, ‑ая, ‑ае.
Не здольны заразіць; не інфекцыйны. Незаразныя хваробы.
незарэгістрава́ны, ‑ая, ‑ае.
Які не прайшоў рэгістрацыі. Незарэгістраваны шлюб.
незасе́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Не заняты жыхарамі. У вялізным, толькі што адбудаваным доме была незаселеная трохпакаёвая кватэра. Гроднеў.
2. Які не мае насельніцтва. Незаселены востраў.