Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

неабчаса́ны і неабчэ́саны, ‑ая, ‑ае.

1. Неапрацаваны часаннем ​2. Неабчасанае бервяно. □ Апісваючы побыт Беларусі, Вундэрэр адзначыў, што сялянскія хаты па ўсёй Літве пабудаваны з неабчасаных дрэў. «Полымя».

2. перан. Разм. Неадукаваны, некультурны, грубы.

неабыя́кавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які адносіцца з цікавасцю да каго‑, чаго‑н. Старшыня неабыякавы быў да тэхнікі. Гурскі.

2. Які адчувае сімпатыю, любоў да каго‑н. [Мая] ведала, угадвала жаночым чуццём, што Сцяпан неабыякавы да яе. Дуброўскі.

неавіталі́зм, ‑у, м.

Рэакцыйная, ідэалістычная плынь у біялогіі, асноўныя палажэнні якой амаль нічым не адрозніваюцца ад асноўных палажэнняў віталізму.

[Ад грэч. neos — новы і віталізм.]

неагегелья́нец, ‑нца, м.

Прыхільнік, паслядоўнік неагегельянства.

неагегелья́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да неагегельянства.

неагегелья́нства, ‑а, н.

Адна з плыней буржуазнай філасофіі 19–20 стст., прадстаўніка якой выкарыстоўваюць рэакцыйныя бакі філасофіі Гегеля з мэтай апраўдання палітыкі імперыялістычнай буржуазіі.

[Ад грэч. neos — новы і гегельянства.]

неаге́н, ‑у, м.

Тоўшча слаёў горных народ, якія адклаліся ў перадапошні перыяд геалагічнай гісторыі Зямлі.

[Ад грэч. neos — новы і génos — нараджэнне, узрост.]

неаге́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да неагену. Неагенавы перыяд.

неагля́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неагляднага. Неагляднасць прастораў.

неагля́дны, ‑ая, ‑ае.

Неабсяжны, неабдымным бязмежны. Неаглядная водная прастора іскрылася на сонцы. Маўр. Я люблю гэтыя прасторы, люблю неаглядныя ружова-сінія далі іх, поўныя жыцця, .. разнастайнасці тонаў зямлі і неба. Колас. І ўстае ў дзіцячых марах Неаглядная Радзіма. Кірэенка.