збо́ўтацца, ‑аецца; зак.
Боўтаючыся, перамяшацца (пра вадкасць, вадкі раствор). Малако збоўталася.
збо́ўтаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Боўтаючы, перамяшаць (вадкасць, вадкі раствор). Збоўтаць лякарства.
збо́ўтвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да збоўтацца.
2. Зал. да збоўтваць.
збо́ўтваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да збоўтаць.
збоч,
Разм.
1. прысл. Тое, што і збоку (у 1 знач.); побач, паблізу. [Груша] ледзь не стукалася сваім голлем у шыбіны, але расла яна трохі збоч, злева, і не замінала глядзець. Чыгрынаў. Абедзве кашулі ляжалі ля Міхася: новая — збоч, а старая крыху далей. Савіцкі.
2. прыназ. з Р. Побач з кім‑, чым‑н., каля каго‑, чаго‑н. Збоч дарогі весела патрэсквае вогнішча. Асіпенка.
збо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да збочыць.
збо́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм. Стаць бокам, нахіліцца набок. Танк, атрымаўшы ўдар, збочыўся, прапоўз метраў дваццаць і стаў. Дудо.
збо́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. Сысці або з’ехаць убок, даючы каму‑н. дарогу. Алена борзда збочыла ў ячмень, каб даць конніку дарогу. Мележ. Міхась збочыў, уступаючы дарогу жанчынам. Васілёнак.
2. Звярнуць убок з дарогі, мяняючы кірунак руху; павярнуць куды‑н. Збочыць у завулак. □ Міхась збочыў з язджалай дарогі і, расхінаючы рукамі галлё маладога зарасніку, пабрыў па лесе. Сачанка. // перан. Адмовіцца ад ранейшых прынцыпаў, поглядаў, змяніць свае паводзіны. А калі ты збочыш з той дарогі, Што да мэты нас вядзе святой, — Не чакай ніякай дапамогі І падтрымкі не прасі маёй! Непачаловіч.
3. што. Разм. Павярнуць убок, скрывіць (галаву, шыю і пад.). Збочыць плячо.