разгалінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
1. Раздзяліць на некалькі частак, ліній, напрамкаў, якія ідуць ад аднаго пункта ў розныя бакі. Разгалінаваць чыгуначны пуць.
2. перан. Раздзяліць на часткі, аддзелы (установы, арганізацыі і пад.).
разгаліне́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. разгаліціцца.
2. Тое, што і разгалінаванне (у 2, 3 знач.).
разгалі́ніцца, ‑ніцца; зак.
Пайсці ў галіны, даць вялікае голле (пра дрэвы). — А перасадзіце .. [ліпу] на сонца, дык убачыце, як хутка разгалініцца. Асіпенка. Сад ужо шмат выгнаў угару, разгалініўся. Марціновіч.
разгаліно́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разгалінавацца.
2. Зал. да разгаліноўваць.
разгаліно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разгалінаваць.
разга́лісты, ‑ая, ‑ае.
З шырока раскінутымі галінамі, голлем. Бусел ляціць проста на высокую грушу-дзічку, што стаіць на ўскраі сяла, высокая, разгалістая, з буславым гняздом на самай вяршыні. Лынькоў. Ціха, асцярожна пашумліваў разгалісты дуб над Платонавай галавой. Пестрак.
разгамані́цца, ‑манюся, ‑монішся, ‑моніцца; зак.
Разм.
1. Тое, што і разгаварыцца. Слова за словам і мы разгаманіліся, як даўнія знаёмыя. Нядзведскі. Зелянюк пачуў гамонку, выйшаў пацікавіцца, паслухаць, разгаманіўся сам і нарэшце перацягнуў усіх да сябе. Зарэцкі.
2. Гаворачы, падняць шум. — А цяпер крычы, Грыша, мацней, каб маці пачула, — загадаў яму Дзіма. — Чуеш, як твае сваякі разгаманіліся. Якімовіч.
разгамо́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да разгаманіцца.
разганя́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да разагнацца.
2. Зал. да разганяць.