Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перагіба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перагнуцца.

2. Зал. да перагібаць.

перагіба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перагнуць.

перагі́бшчык, ‑а, м.

Разм. Той хто дапускае ў сваёй дзейнасці перагібы (у 2 знач.). — Перагібшчыкі, скупыя на добрае слова, давялі чалавека, яго сям’ю да адчайнага становішча. Лобан. [Сымон:] — Хачу ў адным са сваіх літаратурных герояў паказаць перагібшчыка. Як вядома, яны нямала нарабілі бяды... Хведаровіч.

перагіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перагнуцца.

2. Зал. да перагінаць.

перагіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перагнуць.

перагі́нуць, ‑не; ‑нем, ‑неце, ‑нуць; зак.

Загінуць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё.

перагла́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перагладзіць.

перагла́джвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перагладзіць.

перагла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перагладзіць.

перагла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

1. Пагладзіць прасам нанава, іначай, яшчэ раз.

2. Пагладзіць усё, многае. Перагладзіць усю бялізну.