Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перавучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак.

1. Навучыцца чаму‑н. іншаму, авалодаць другой прафесіяй, іншымі метадамі, правіламі і пад. Перавучыцца з трактарыста па камбайнера.

2. Разм. Прычыніць сабе шкоду празмернага вучобай. [Марыська:] — Нешта нядобрае з Касяй. Ці не перавучылася яна? Дубоўка.

перавучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак.

1. каго. Навучыць чаму‑н. іншаму, даць магчымасць авалодаць новай прафесіяй; перападрыхтаваць. Перавучыць трактарыстаў на шафёраў. // Навучыць іначай, па-новаму. Перавучыць дрэсіраванага сабаку. □ — Я яго перавучу, пакажу яму ўсе літары, як іх трэба чытаць, каб не дагары нагамі, а так, як трэба. Арабей. // Разм. Настаўляючы, накіроўваючы, перайначыць. Быў у аднаго чалавека сын. Вялікі ўжо вырас, а ніколі бацьку бацькам не назваў.. Крыўдна бацьку, ды што зробіш: малога не перавучыў, а цяпер і рады не дасі. Якімовіч.

2. каго. Навучыць, падрыхтаваць усіх, многіх.

3. каго-што. Разм. Праявіць якую‑н. празмернасць у навучанні, падрыхтоўцы каго‑, чаго‑н. — Перавучыў я цябе, браце, ці не ў паны пойдзеш? Галавач.

перавы́барны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і перавыбарчы. [Галоўны тэхнолаг] літаральна за дзень да перавыбарнага сходу раптам па камандзіроўцы выехаў на месяц на Яраслаўскі аўтамабільны завод і зблытаў усе карты. Карпаў.

перавы́барчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перавыбараў. Перавыбарчая камісія. □ У тую восень перавыбарчы сход у калгасе быў вельмі бурным і шматлюдным. Шчарбатаў.

перавы́бары, ‑аў; адз. няма.

Выбары кіруючых органаў у некаторых арганізацыях, якія праводзяцца праз пэўныя прамежкі часу. У верасні 1917 года ва ўмовах рэвалюцыйнага ўздыму адбыліся перавыбары Мінскага Савета. «Полымя». // Паўторныя выбары ў выпадку адмены першых выбараў. Лескавец папрасіў сакратара: — Прашу, таварыш Ладынін, паставіць пытанне аб перавыбарах старшыні. Я не магу больш. Я сыты па горла... Хопіць!.. Шамякін.

перавыбіра́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да перавыбіраць.

перавыбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перавыбраць.

перавыбра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавыбраць.

перавы́браны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавыбраць.

перавы́браць, ‑беру, ‑бераш, ‑бера; зак., каго.

1. Замяніць каго‑н. на якой‑н. пасадзе, абраўшы галасаваннем на яго месца іншага. — А што, хіба ты [Пеця] ужо не старшыня савета? — нявінна спытаў Хмурэц. — Цябе перавыбралі? Місько.

2. Абраць каго‑н. на новы тэрмін.