Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перага́рт, ‑у, М ‑рце, м.

Тое, што і перагартоўка.

перагартава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перагартаваць.

перагартава́цца, ‑туецца; зак.

Загартавацца больш, чым трэба, звыш нормы; сапсавацца ад празмернай загартоўкі.

перагартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

1. Загартаваць больш, чым трэба, звыш нормы; сапсаваць празмернай загартоўкай. Перагартаваць сталь.

2. Адпусціўшы гарт, загартаваць нанава. Перагартаваць крохкае лязо сякеры.

перагарта́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перагартаць.

перагарта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Гартаючы, перабраць лісты, старонкі чаго‑н. Перагартаць кнігу. □ Шыковіч спусціўся ў сховішча і перагартаў усе дакументы брыгады — перапісаныя ад рукі зводкі Саўінфармбюро, загады, рапарты, радыёграмы, данясенні сувязных. Шамякін.

перагарто́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перагартоўваць — перагартаваць і стан паводле знач. дзеясл. перагартоўвацца — перагартавацца.

перагарто́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перагартавацца.

2. Зал. да перагартоўваць.

перагарто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перагартаваць.

перагарто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перагартоўваць — перагартаваць і стан паводле знач. дзеясл. перагартоўвацца — перагартавацца.