Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

га́нгстэр, ‑а, м.

Бандыт, удзельнік грабежніцкай шайкі ў ЗША.

[Англ. gangster.]

га́нгстэрскі, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы гангстэру, звязаны з гангстэрызмам. Гангстэрскі ўчынак. Гангстэрскі фільм.

гангстэры́зм, ‑у, м.

Арганізаваная злачыннасць у капіталістычных краінах; бандытызм.

га́ндаль, ‑длю, м.

Гаспадарчая дзейнасць, звязаная з абаротам, купляй і продажам тавараў. Гандаль таварамі шырокага ўжытку. Дзяржаўны гандаль. Знешні гандаль. □ У буднія дні на рынку людзей бывае мала, і гандаль мануфактурай дае Алтару невялікі прыбытак. Чарнышэвіч.

[Ням. Handel.]

гандалье́р, ‑а, м.

Вясляр на гандоле (у 1 знач.).

[Іт. gondoliere.]

гандбалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спартсмен, які гуляе ў гандбол.

гандбалі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да гандбаліст.

гандбо́л, ‑а, м.

Камандная спартыўная гульня, у якой ігракі імкнуцца рукамі закінуць мяч у вароты праціўніка.

[Англ. hand — рука і ball — мяч.]

гандбо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гульні ў гандбол, звязаны з ёй. Гандбольны матч.

гандлёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гандлю, звязаны з яго вядзеннем і арганізацыяй. Гандлёвы капітал. Гандлёвы прыбытак. Гандлёвая сістэма. // Прызначаны для вядзення гандлю. Гандлёвы флот. Гандлёвы інвентар.

2. Які займаецца гандлем, служыць месцам для гандлю. Гандлёвы работнік. Гандлёвы аддзел. Гандлёвы горад.

3. Які з’яўляецца прадметам гандлю. Гандлёвы лес. // Які пастаўляе прадукцыю для гандлю. Гандлёвае ільнаводства. Гандлёвае земляробства.