Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перага́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перагарваць — перагарэць.

перага́рваць, ‑ае.

Незак. да перагарэць.

перагарну́цца, ‑горнецца; зак.

Разм. Аказацца перагорнутым на другі бок (пра старонкі кнігі, лісты і пад.).

перагарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак., што.

1. Перавярнуць старонку ці ліст чаго‑н. Маёр моўчкі перагарнуў некалькі старонак справы і сказаў: — Заўтра я сам буду дапытваць. Асіпенка. // Гартаючы што‑н., прапусціць патрэбную старонку, ліст. // перан. Разм. Прачытаць што‑н. бегла, збольшага.

перага́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перагару.

перагаро́дачны, ‑ая, ‑ае.

Які ідзе на будаўніцтва перагародак. Перагародачныя пліты.

перагаро́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перагарадзіць.

перагаро́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перагарадзіцца.

2. Зал. да перагароджваць.

перагаро́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перагарадзіць.

перагаро́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Тонкая сценка, якая дзеліць на часткі памяшканне, прастору, сховішча. Дашчаная перагародка раздзяляла кватэру на два досыць прасторныя пакойчыкі. Колас.

2. перан. Тое, што аддзяляе адно ад другога, з’яўляецца перашкодай паміж кім‑, чым‑н. [Наталля:] За яго стрыманасцю, мне здавалася, хаваецца вялікая душа.., якая раскрыецца толькі мне адной, калі між намі не будзе ніякіх перагародак. Крапіва.