Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераве́трыцца, ‑рыцца; зак.

Прасушыцца на ветры; праветрыцца.

пераве́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Прасушыць на ветры; праветрыць. Пераветрыць збожжа.

пераве́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавесіць.

пераве́шаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Павесіць усё, многае або ўсіх, многіх.

пераве́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавешваць — перавесіць.

пераве́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перавесіцца.

2. Зал. да перавешваць.

пераве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перавесіць.

пераве́яны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавеяць.

пераве́яць, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак., што.

1. Правеяць паўторна, яшчэ раз. Перавеяць насенне перад сяўбой.

2. Правеяць усё, многае. Перавеяць намалочанае жыта.

перавёрстванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавёрстваць — перавярстаць.