Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ва́пнаўка, ‑і; ДМ ‑цы; Р мн. ‑вак; ж.

Аднагадовая і шматгадовая травяністая, радзей кустовая, расліна сямейства гваздзіковых.

ва́пнішча, ‑а, н.

Месца, дзе капаюць вапняк.

вапня́к, ‑у, м.

Асадкавая горная парода, якая мае ў сабе вапну.

вапняко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вапняку. Вапняковыя пароды. // Зроблены з вапняку. Вапняковыя пліткі.

вапня́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Яма або спецыяльная пасудзіна, у якой гасяць вапну.

вар, ‑у, м.

1. Вада ў стане кіпення, ускіпеўшая гарачая вада. [Аннушка:] — Выпі вару з маліннікам. Я табе драбок цукру знайду. Няхай.

2. перан. Разм. Спёка, гарачыня. Сіняе неба ўсё сонцам заліта. Полудзень. Вар. Цішыня. Дожджыку просіць зялёнае жыта. Прагне вады ярына. Колас.

3. Спец. Вараная смала.

•••

Варам варыць гл. варыць.

Як варам абдало гл. абдаць.

вара́г,

гл. варагі.

варагава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак.

Разм. Быць у непрыязных адносінах. [Ціток:] — Не дай божа, ці ж мы ўвесь век з табою варагаваць будзем? Лобан.

вара́гі, ‑аў; адз. вараг, ‑а, м.

Старажытнаруская назва жыхароў Скандынавіі, якія ў 9–10 стст. рабілі паходы на Русь для гандлю і рабаўніцтва, а таксама служылі ў княжацкіх дружынах.

варажба́, ‑ы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. варажыць (у 1 знач.).