развучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак., з інф.
Страціць навыкі, уменне рабіць што‑н. Андрэйка зусім развучыўся думаць, не можа знайсці рашэнне самай простай задачкі. Гамолка. Маёр гаварыў заўсёды, што лётчык павінен лятаць кожны дзень. Інакш ён, развучыцца, будзе баяцца хуткасці, вышыні... Алешка.
развучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., што.
Вывучыць, засвоіць што‑н. з мэтай далейшага паўтарэння, выканання. Развучыць народны танец. □ Суровы, баявы матыў гэтай незнаёмай песні мне вельмі спадабаўся, і я тут жа, на слых, развучыў яе на раллі. Хомчанка. — [Рыгорка] так хораша вершы чытае. Вось мы яму пра калгас наш даручым развучыць. Курто.
развы́цца, ‑выюся, ‑выешся, ‑выецца; зак.
1. Пачаць доўга, не перастаючы, выць. Ваўкі развыліся.
2. Груб. Расплакацца, разгаласіцца.
развэ́дзганы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад развэдзгаць.
развэ́дзгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Размазаць па паверхні што‑н. густаватае, ліпкае.
развява́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. развяваць і развявацца. // Спец. Выдзіманне ветрам часцінак горных народ і глебы. У працэсе натуральнага зарастання расліннасцю або пасля пасадкі лесу развяванне пяскоў спыняецца. Прырода Беларусі.
развява́цца, ‑аецца; незак.
1. Калыхацца, хвалявацца ад ветру. Настаўніца стаяла высока на возе, гордая, стройная, вочы яе гарэлі, валасы развяваліся. Маўр. На доме, дзе размяшчаўся штаб злучэння, і на многіх будынках развяваліся чырвоныя, сцягі. Шчарбатаў.
2. Зал. да развяваць.
развява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Калыхаць, распускаць, разносіць у розныя бакі. Вецер .. развяваў сіні дым .. [Тамашовай] папяросы. Чорны. Вецер развяваў рознакаляровыя сцягі на мачтах. Хомчанка.
развядзе́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. разводзіць — развесці (у 2, 4–7 знач.) і разводзіцца — развесціся (у 2, 3 знач.).
развядзён, ‑а, м.
Разм. Разведзены з жонкай мужчына. — Хто гэта паквапіцца цябе браць з дзіцем? Хіба які ўдавец ці развядзён, дык цяпер іх не вельмі стае — удаўцы ўсе на тым свеце, адны ўдовы асталіся. Сабаленка.