тапалі́ны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і таполевы. Тапаліны пух.
тапало́гія, ‑і, ж.
Раздзел геаметрыі, у якім вывучаюцца якасныя ўласцівасці геаметрычных фігур, што не залежаць ад іх памераў і прамалінейнасці.
[Ад грэч. topos — месца і lógos — вучэнне.]
тапані́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.
Раздзел анамастыкі, які вывучае геаграфічныя назвы, іх находжанне, структуру і інш.
тапанімі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тапанімікі, тапаніміі.
тапані́мія, ‑і, ж.
Спец. Сукупнасць геаграфічных назваў (населеных пунктаў, рэк, азёр і пад.) якой‑н. мясцовасці. Тапанімія Беларусі.
[Ад грэч. topos — месца, мясцовасць і onyma — імя.]
тапары́шча, ‑а, н.
Ручка тапара. Разораю, што вяла да Піліпавай хаты, [Базыль] дайшоў да дрывотні, падняў сякеру, — за ноч яе ўкрыла раса, тапарышча і абух нібы спацелы. Сачанка. Знайшоўшы пад страхой зямлянкі сякеру з крываватым тапарышчам, хлопец падаўся ў глыбіню лесу. Сіняўскі.
та́пачкі, ‑чак; адз. тапачка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Тое, што і тапкі. Сіняя кароткая спадніца адкрывае паспеўшыя ўжо загарэць ногі, абутыя ў белыя тапачкі. Васілевіч. Адтуль чутна было, як шлёпнулі тапачкі аб падлогу, рыпнуў ложак, і данеслася глухое ўсхліпванне. Дуброўскі.
тапе́лец, ‑льца, м.
Чалавек, які ўтапіўся або топіцца. Сёння ў рацэ знайшлі тапельца, маладога хлопца. Няхай. Дзяцюк стаяў і вудзіў рыбу І раптам крыкнуў: — Божа мой! Ратуйце хлопчыка! Тапельца! — Пабег па дарозе. — Бяда! Бялевіч.