сервірава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сервіраваць.
сервірава́цца, ‑руецца; незак.
Зал. да сервіраваць.
сервірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Падрыхтаваць (падрыхтоўваць) стол для абеду, вячэры і пад., расстаўляючы ў пэўным парадку пасуду, стравы. Сервіраваць стол для вячэры. □ Сервіравалі наш стол мы ўдваіх — я і Людміла Міхайлаўна. Васілёнак. // Падрыхтаваць (падрыхтоўваць), падаць (падаваць) на стол (абед, вячэру і пад.). Сервіраваць абед.
[Ад фр. servir.]
сервіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўны, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сервіраваць; сервіраванне.
2. Сталовая або чайная пасуда для абеду, вячэры і пад.; убранне стала для абеду, вячэры і пад. Багатая сервіроўка. Сервіроўка для вячэры.
се́рвіс, ‑у, м.
Абслугоўванне насельніцтва, задавальненне яго бытавых патрэбнасцей. // Сукупнасць арганізацый, абавязкам якіх з’яўляецца абслугоўванне бытавых патрэбнасцей насельніцтва і стварэнне розных выгод для яго. Служба сервісу.
[Англ. service — служба, абслугоўванне.]
сервіту́т, ‑у, М ‑туце, м.
У антычным, феадальным і капіталістычным грамадстве — права карыстацца чужой уласнасцю ў пэўных межах; а таксама права на абмежаванне ўласніка ў пэўных адносінах. Зямельны сервітут. □ Зацвярджаўся нейкі панскі прыхвасцень грамадскім солтысам або яшчэ якой шышкай, адбіраў пан у вёскі сервітут на выган. Машара.
•••
Міжнародны сервітут — абмежаванне ўлады якой‑н. дзяржавы над якой‑н. тэрыторыяй на карысць іншай дзяржавы.
[Ад лац. servitus, servitutis — павіннасць, падначаленасць.]
сервіту́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сервітуту. Сервітутныя землі. □ вёскі Красны Бераг ужо даўно судзяцца з адміністрацыяй князя Радзівіла за сервітутную пашу. Колас.
сердава́ць, сярдую, сярдуеш, сярдуе; незак.
Адчуваць раздражненне, гнеў на каго‑, што‑н.; быць у стане раздражнення, гневу. [Турсевіч:] — Ты, Андрэйка, не гневайся і не сярдуй на мяне. Колас. І сердаваў Мікола, знесці не мог гэткае несправядлівасці. Нікановіч. Маці тады хмурылася, і Малы Васілька ніяк не мог зразумець, чаму яна сярдуе на бацьку. Быкаў.
сердалі́к, ‑у, м.
Мінерал, каштоўны камень бледна-ружовага, чырвонага ці аранжавага колеру; разнавіднасць халцэдону. Але падкраўся коўш магутны, Калі світанкам мора спала — Сарваў з чала блакітнай бухты Карону з сердалікаў і апалаў. Арочка.
[Ад грэч. sárdion.]
сердалі́кавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сердаліку. Сердалікавы промысел. // Зроблены з сердаліку, з сердалікам. Сердалікавы пярсцёнак.