Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разво́й, ‑ю, м. (рэдка).

Ход, разгортванне, развіццё чаго‑н. Але вайна яшчэ ў пачатку, Ідзе пакуль што сіл развой. Колас. А далей развой быў шпаркі: Не здзівіла навіна, Калі Дзіма ад цыгаркі Дасмактаўся да віна. Гілевіч.

разво́йкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць выказваць жаль, крыўду, боль, паўтараючы часта «вой-вой».

разво́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разворваць — разараць ​1.

разво́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да разворваць.

разво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разараць ​1.

разво́хкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць вохкаць, выказваць жаль, боль і пад., часта паўтараючы «вох». Развохкалася бабулька.

разву́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад развучыць.

разву́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. развучваць — развучыць.

разву́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да развучыцца.

2. Зал. да развучваць.

разву́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да развучыць.