цытрамо́н, ‑у,
Лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры галаўных болях, неўралгіі.
цытрамо́н, ‑у,
Лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры галаўных болях, неўралгіі.
цытро́н, ‑у,
1. Вечназялёная субтрапічная цытрусавая расліна сямейства рутавых з буйнымі жоўтага ці аранжавага колеру пладамі, падобнымі на лімоны.
2. Плод гэтай расліны.
3. Сорт цукерак з памадкаю.
цы́трус, ‑у,
1. Дрэва ці куст сямейства рутавых (апельсіны, лімоны, мандарыны і пад.).
2. Плод гэтага дрэва.
[Лац. citrus.]
цытрусаво́д, ‑а,
Спецыяліст па цытрусаводству.
цытрусаво́дства, ‑а,
Развядзенне цытрусаў як галіна народнай гаспадаркі.
цытрусаво́дчы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цытрусаводства, звязаны з ім.
цы́трусавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цытрусаў.
2.
цытры́н, ‑у,
Мінерал, разнавіднасць горнага хрусталю жоўтага колеру.
[Лац. citrinus — лімонны.]