Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

талмуды́зм, ‑у, м.

Схаластычныя разважанні: веды, набытыя шляхам начотніцтва, механічнага засваення прачытанага.

талмуды́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Паслядоўнік вучэння, выкладзенага ў талмудзе; тлумачальнік талмуда.

2. перан. Схаласт, начотчык. — Я талмудыстам ніколі не быў і ў такія тонкасці не ўдаюся. І следчы не будзе праводзіць мяжы паміж выразамі «царскі лад» і «царскі рэжым», — адказаў Нічыпар. Колас.

талмуды́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да талмуда, талмудыста; уласцівы талмудысту. Талмудысцкія разважанні.

тало́н, ‑а, м.

1. Кантрольны лісток, які дае права атрымаць што‑н. Талон на харчаванне. Талоны на бензін. □ Дровы па талонах камунгаса разбіраліся жыхарамі Калінаўкі. М. Ткачоў.

2. Частка якога‑н. дакумента, якая аддзяляецца ад яго або, наадварот, застаецца пасля аддзялення. // Асноўная частка каштоўнай паперы (акцыі, акрэдытыва і пад.).

•••

Адмацавальны талон — дакумент, які пацвярджае, што хто‑н. зняты з партыйнага (камсамольскага) уліку ў партыйнай (камсамольскай) арганізацыі.

Прымацавальны талон — дакумент, які дае права стаць на ўлік у другой арганізацыі (партыйнай, камсамольскай).

[Фр. talon.]

тало́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да талона; які з’яўляецца талонам.

тало́чны, ‑ая, ‑ае.

Які звязаны з талакой, адбываецца ў час талакі. Талочныя песні.

талсто́вец, ‑тоўца, м.

Паслядоўнік талстоўства.

талсто́ўка 1, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Жан. да талстовец.

талсто́ўка 2, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Шырокая, доўгая мужчынская кашуля ў складку з поясам. [Баляслаў] перацягваў .. каўказскім поясам талстоўку. Чорны.

[Ад уласн. імя.]

талсто́ўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да талстоўства, талстоўцаў; які ўласцівы талстоўцам. Талстоўскія ідэі.

талсто́ўства, ‑а, н.

Рэлігійна-этычнае вучэнне пісьменніка Л.М. Талстога, якое выражаецца ў крытыцы і адмаўленні сучаснага яму грамадскага ладу і цывілізацыі з пазіцый патрыярхальнага сялянства і ў прапагандзе ідэі маральнага ўдасканалення і непраціўлення злу насіллем.