Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

семіты́чны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і семіцкі.

семі́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да семітаў, які належыць, уласцівы ім. Семіцкія мовы. □ У выглядзе высокага бялявага маўчуна амаль зусім не было нічога семіцкага, і ён вось пратрываў ужо.. два гады ў палоне. Брыль.

семіяло́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае найбольш агульныя ўласцівасці знакаў і знакавых сістэм.

се́мкавы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да семак. Семкавае шалупінне. // Прыгатаваны з семак. Семкавая халва.

се́мкі, ‑мак; адз. семка, ‑а, н.

Разм. Насенне сланечніку, гарбуза, якое ўжываецца як ласунак. Хлопчыкі паселі на лаўку і пачалі лузгаць семкі, якімі надзяліў усіх Юрка. Бяганская. Дзве кабеты ў гумавых ботах і ватоўках прадаюць проста з мяшка гранёнымі шклянкамі падпражаныя сланечнікавыя семкі. Сачанка.

семна́ццаты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да семнаццаць. І мы самі ўжо сталі калумбамі, Свой адкрыўшы семнаццаты год. Бялевіч.

семнаццаці...,

Першая састаўная частка складаных слоў, што абазначае: які складаецца з семнаццаці аднолькавых адзінак, мае семнаццаць аднолькавых прыкмет, напрыклад: семнаццацігадовы, семнаццацітысячны.

семнаццацігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Узростам у семнаццаць год. Семнаццацігадовая дзяўчына.

2. Працягласцю ў семнаццаць год. Семнаццацігадовая дружба.

семна́ццаць, ‑ццаці, Т ‑ццаццю, ліч. кольк.

Лік і лічба 17. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 17. Падаўся.. [Усцін] на Валкан, за семнаццаць вёрст. Ракітны.

семсо́т, сямісот, Т сямюстамі, ліч. кольк.

Лік і лічба 700. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 700. Ды хто згадае, Колькі год Ён [дуб] тут стаіць нязменна? Семсот, Ну, можа, хай — шэсцьсот, Але ніяк не меней. Броўка.