Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

се́льбішча, ‑а, н.

Уст. Селішча. Раён Нямігі — самы старажытны раён. Тут і рэшткі старадаўніх замкаў і манастыры і рэшткі сельбішчаў Х-ХІ стагоддзяў. «Беларусь». Не абмінула, не праехала міма гэтага дома і наша сям’я, калі мы, дачакаўшыся вызвалення, праз два гады фашысцкае няволі, вярталіся, нарэшце, на бацькаўшчыну, на папялішча спаленага ў вайну свайго сельбішча. Сачанка.

сельва́сы, ‑аў; адз. сельвас, ‑а, м.

Вільготныя трапічныя вечназялёныя лясы ў Паўднёвай Амерыцы.

[Ад лац. selvas — лясы.]

сельгас...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «сельскагаспадарчы» (у 1, 2 знач.), напрыклад: сельгасарцель, сельгастэхніка і пад.

сельгасарце́ль, ‑і, ж.

Сельскагаспадарчая арцель. У калгасе.. абсталяван радыёвузел, ад якога праведзена лінія ў суседнія сельгасарцелі. «Звязда».

сельгасба́нк, ‑а, м.

Сельскагаспадарчы банк.

сельджу́к,

гл. сельджукі.

сельджу́кі, ‑аў; адз. сельджук, ‑а, м.

Старажытныя туркменскія плямёны, якія стварылі ў 11 ст. у выніку заваёў вялікую дзяржаву на тэрыторыі Малой і Сярэдняй Азіі.

сельджу́кскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сельджукаў, які належыць, уласцівы ім.

сельдэрэ́евы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сельдэрэю. Сельдэрэевы корань. // Атрыманы з сельдэрэю. Сельдэрэевы алей.

сельдэрэ́й, ‑ю, м.

Агародная расліна сямейства парасонавых, лісце і карэнне якой выкарыстоўваецца як прыправа да ежы.

[Ад фр. céleri.]