Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ракетапла́н, ‑а, м.

Самалётападобны лятальны апарат, прызначаны для палётаў у шырокім дыяпазоне скорасцей.

раке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Зацягнуты сеткай абруч авальнай формы з дзяржаннем або лапатачка з ручкай для гульні ў тэніс, бадмінтон, пінг-понг. Марына .. прыгожа дзейнічала ракеткай на тэніснай пляцоўцы. Васілевіч.

раке́тніца, ‑ы, ж.

Спецыяльнае прыстасаванне для пуску ракет (у 1 знач.). [Багун] яшчэ раз абдумаў план усёй аперацыі, успомніў, што ён павінен даць чырвоную ракету — знак агульнага наступлення, абмацаў у кішэні .. ракетніцу і пакрочыў далей. Шчарбатаў.

раке́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ракеты. Ракетная ўстаноўка. Ракетны пісталет. Ракетны сігнал. Ракетны рухавік. Ракетныя войскі.

2. Які дзейнічае па прынцыпу ракеты (у 2 знач.). Ракетная тэхніка. Ракетныя снарады.

раке́тчык, ‑а, м.

1. Той, хто падае сігналы ракетамі (у 1 знач.). Лавілі і білі ракетчыкаў. Злавілі двух дыверсантаў, якія прабіраліся да моста са скрынкамі толу. Лынькоў.

2. Той, хто служыць у ракетных войсках. Збілі нашы ракетчыкі Паўэрса — Гістарычны архіўны факт... Панчанка.

3. Спецыяліст, які займаецца драблемамі запуску ракет у космас.

ракірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак. і незак.

У шахматнай гульні — зрабіць (рабіць) ракіроўку.

ракірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Тое, што і ракіравацца. Рапараваць у розныя бакі.

ракіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

У шахматнай гульні — адначасовы ход каралём і ладдзёй, калі караля пераносяць цераз адно поле ў бок ладдзі, а ладдзю пераносяць цераз караля і ставяць побач з ім.

[Ад фр. roc — ладдзя (у шахматах).]

ракі́та, ‑ы, ДМ ‑кіце, ж.

Дрэва або вялікі куст сямейства вярбовых. Рэчка падымаецца над берагамі, я высока стаю над вадою і плыву, і плыву, толькі недзе ўнізе мінаюцца кусты чырвоных ракіт. Скрыган.

ракі́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ракіты, які складаецца з ракіт. У кружку з кустоў малінніку там стаяла лавачка, сплеценая з моцных ракітавых дубцоў. Мурашка. Мы заходзілі да ракітавага куста, што разросся на самым беразе, адпачывалі там. Шуцько. // Зроблены з ракіты, з вецця ракіты. Ракітавы кош.