Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

по́ліс 1, ‑а, м.

Дакумент аб страхаванні жыцця, маёмасці і пад. Страхавы поліс.

[Фр. police.]

по́ліс 2, ‑а, м.

Гіст. У рабаўласніцкім грамадстве — горад-дзяржава, асобая форма сацыяльна-эканамічнай і палітычнай арганізацыі.

[Грэч. polic.]

полісеманты́чны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і полісемічны.

полісемі́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае некалькі значэнняў; мнагазначны.

полісемі́я, ‑і, ж.

Спец. Наяўнасць у аднаго слова некалькіх значэнняў; мнагазначнасць.

[Ад грэч. poly — многа і sēma — знак.]

полісінтэты́чны, ‑ая, ‑ае.

Якому ўласціва ўтварэнне складаных слоў-сказаў шляхам складання асноў асобных слоў (пра мовы).

[Ад грэч. poly — многа і слова сінтэтычны.]

по́лісны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да поліса ​1.

полісціро́л, ‑у, м.

Спец. Пластычная маса, якая мае ўласцівасці ізалятара і выкарыстоўваецца пераважна ў электрапрамысловасці.

політыпа́ж, ‑а, м.

1. Уст. Адбітак гравюры на дрэве ў тэксце кнігі.

2. Спец. Клішэ для віньетак, канцовак і пад.

[Фр. polytypage.]

політэі́зм, ‑у, м.

Кніжн. Рэлігія, якая прызнае існаванне многіх багоў; мнагабожжа; проціл. монатэізм.

[Фр. polytheisme ад грэч. poly — многа і theos — бог.]

політэі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік політэізму.