Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераабучы́ць, ‑абучу, ‑абучыш, ‑абучыць; зак., каго.

Абучыць нанава, чаму‑н. іншаму; перападрыхтаваць.

пераабучэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераабучаць — пераабучыць і пераабучацца — пераабучыцца.

пераабцяжа́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераабцяжарыць.

пераабцяжа́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да пераабцяжарваць.

пераабцяжа́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераабцяжарыць.

пераабцяжа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Празмерна, занадта абцяжарыць.

пераагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераагледзець; паўторны агляд. Урачэбны пераагляд.

пераадзе́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пераадзець.

2. у знач. прым. Адзеты ў іншае адзенне з мэтай маскіроўкі. Пераадзеты разведчык.

пераадзе́цца, ‑адзенуся, ‑адзенешся, ‑адзенецца; зак.

1. у што і без дап. Зняўшы з сябе адно адзенне, надзець другое. Пераадзецца ў святочнае плацце. Пераадзецца пасля работы.

2. кім або ў каго. Адзецца так, каб замаскіраваць сябе.

пераадзе́ць, ‑адзену, ‑адзенеш, ‑адзене; зак.

1. што. Зняўшы адно, надзець што‑н. іншае. Пераадзець касцюм. // каго. Адзець у іншую вопратку. Бядуючы і вохкаючы, Валодзева маці хутка пераадзела нас у сухое, перавязала маю руку. Якімовіч.

2. кім або ў каго. Адзець каго‑н. з мэтай маскіроўкі так, каб нельга было пазнаць. Пераадзець мужчыну жанчынай.