Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

педыкю́рны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для педыкюру.

педыкю́рша, ‑ы, ж.

Спецыялістка па педыкюру.

педыя́тр, ‑а, м.

Урач, спецыяліст па дзіцячых хваробах, па педыятрыі.

педыятры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да педыятрыі. Педыятрычная практыка.

педыятры́я, ‑і, ж.

Галіна медыцыны, якая вывучае анатомію і фізіялогію дзіцячага арганізма, дзіцячыя хваробы, іх лячэнне і прафілактыку.

[Ад грэч. paides — дзеці і iatreō — лячу.]

педэра́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Чалавек, які займаецца педэрастыяй.

педэра́стыя, ‑і, ж.

Палавая сувязь мужчыны з мужчынам.

[Грэч. paiderastía.]

пейза́ж, ‑у і ‑а, м.

1. ‑у. Агульны выгляд якой‑н. мясцовасці, краявід. Лясны пейзаж. Пейзаж позняй восені. □ Парадзеў, рассунуўся цяжкі і сляпы змрок, выпускаючы з свае няволі тонкія празрыстыя абрысы зімняга пейзажу. Колас. Але мы ішлі, ішлі. Прыгнятаў яшчэ бясконца аднастайны пейзаж. С. Александровіч.

2. ‑а. Малюнак краявіду. Выстаўка пейзажаў вядомага мастака. Намаляваць пейзаж. // Апісанне краявіду ў творах мастацкай літаратуры. Палескія пейзажы ў творах Я. Коласа. □ Пейзажы ў літаратурных твораў выхоўваюць у чытачоў любоў да роднай прыроды і айчыны, вучаць бачыць і адчуваць красу лясоў, палёў, рэк і азёр. А. Макарэвіч.

3. ‑а. Адзін з жанраў мастацкага жывапісу. Лірычны пейзаж. Індустрыяльны пейзаж.

[Фр. paysage.]

пейза́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пейзажа, пейзажу. Пейзажныя замалёўкі. □ Вяршыняй пейзажнай лірыкі паэта [М. Багдановіча] і сталі яго вершы, поўныя паэтывацыі велічнага яднання чалавека, узнёслага душой і думкамі, з «чароўным царствам» зразуметай ім прыроды. Лойка.

пейзажы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Мастак — майстар пейзажа.