нескланя́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць нескланяльнага.
нескланя́льны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае форм скланення. Нескланяльныя назоўнікі.
неслужбо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які не мае адносін да службовых абавязкаў. Неслужбовыя гадзіны.
не́слух, ‑а, м.
Разм. Непаслухмяны, свавольны чалавек (часцей аб дзецях). — Вярніся, неслух! — пачуў.. [Валодзька] дзедаў загад, але і не падумаў спыніцца. Мележ. — Маўчаць! — крыкнуў настаўнік і загадаў неслухам выйсці за дзверы. Ракітны.
неслухмя́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць неслухмянага; непаслушэнства.
неслухмя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Жан. да неслух.
неслухмя́нства, ‑а, н.
Тое, што і непаслушэнства.
неслухмя́ны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і непаслухмяны. Яўхім.. дужай рукой прыпыніў неслухмянага каня, весела паздароўкаўся. Мележ. Неслухмяныя ногі адводзілі ўбок. Арыядна смялей накіроўвала крок. Дубоўка. Я міжвольна схамянуўся. Неслухмяны чуб паправіў. Панчанка.
несмяро́тнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць несмяротнага.
несмяро́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які жыве, існуе вечна; бессмяротны. — Як я хачу парой падкрасціся, сарваць з усёй зямлі заслону і ўбачыць, пачуць усё. Палажыць руку на пульсе жыцця, заслухацца ў яго біцці — творчым, несмяротным... Брыль. Камуністы — гэта людзі грознай сілы. Пакаленне несмяротнае байцоў. Куляшоў.
2. Які застаецца навечна ў памяці людзей. Несмяротны подзвіг. Несмяротная слава. □ Быў калісьці на свеце Сцэвола-герой. За айчыну — руку ён паклаў на агонь. Як узор несмяротнай адвагі такой у сталеццях праслаўлена імя яго... Дубоўка.