Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

негрыто́ска,

гл. негрытосы.

негрыто́сы, ‑аў; адз. негрытос, ‑а, м.; негрытоска, ‑і, ДМ ‑тосцы; мн. негрытоскі, ‑сак; ж.

Агульная назва некалькіх этнічных груп Паўднёва-Усходняй Азіі.

[Ісп. negritto, памянш, ад negro, мн. negrittos.]

негрыця́нка,

гл. негры.

негрыця́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нетраў, уласцівы ім. Негрыцянскае насельніцтва. Негрыцянскія звычаі.

не́гус, ‑а, м.

Тытул эфіопскіх цароў. // Асоба, якая мае гэты тытул.

[Эфіоп. Negus Negesti — цар цароў.]

негусты́, ‑ая, ‑ое.

1. Даволі рэдкі. Негусты лес. Негусты мёд. □ Праз негустую пажоўклую лістоту цадзілася яркае сонечнае святло. Дзенісевіч.

2. Разрэджаны, ненасычаны (пра газы, пыл і пад.). Негусты туман. □ Негустая снегавая мітульга гойдалася перад ветравым шклом і расступалася, абцякаючы кабіну. Хадкевіч.