Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кінажурналі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Кінематаграфіст, які працуе ў галіне кінахронікі.

кіназа́ла, ‑ы, ж. і кіназа́л, ‑а, м.

Глядзельная зала (зал) у кінатэатры.

кіназды́мачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для кіназдымкі. Кіназдымачны апарат.

кіназды́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Бесперапыннае фатаграфаванне на кінаплёнку шэрагу паслядоўных кадраў, якія адлюстроўваюць фазы руху аб’екта ці змену яго стану.

•••

Панарамная кіназдымка — спосаб кіназдымкі, пры якім паступова паварочваюць кіназдымачны апарат вакол вертыкаяьнай або гарызантальнай восі для ахопу бесперапыннай здымкай вялікай прасторы.

кіназна́ўства, ‑а, н.

Навука, якая даследуе кіно як мастацтва, сродак асветы і інфармацыі.

кіназна́ўца, ‑ы, м. і ж.

Спецыяліст у галіне кіназнаўства.

кіназна́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кіназнаўства. Кіназнаўчы факультэт.

кіназо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Славутая кінаактрыса.

кінаінфарма́цыя, ‑і, ж.

Інфармацыя пра бягучыя падзеі сродкамі кіно. Рэдакцыя кінаінфармацыі.

кінакаме́дыя, ‑і, ж.

Адзін з жанраў кінамастацтва; кінафільм камедыйнага зместу. Сатырычная кінакамедыя.