Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гарапа́шніца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да гарапашнік.

гарапа́шніцкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які належыць гарапашніку; такі, як у гарапашніка. Калі.. [Лабановіч] уставаў разам з усімі, каб узяцца за якую-небудзь работу, дык дзядзька або маці заўважалі, што ён мог бы паспаць і даўжэй, і не яго ўжо справа цягнуць гарапашніцкую лямку простых людзей. Колас.

гарапа́шны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Бедны, гаротны. Гарапашны чалавек. □ Цяжкае гарапашнае жыццё навучыла Дзям’яна любіць і паважаць чалавека працы. Хромчанка.

гараско́п, ‑а, м.

Табліца размяшчэння зорак, якая складаецца астролагамі для прадказання лёсу чалавека або выніку якой‑н. падзеі.

[Ад грэч. hōra — пара года і scopeō — гляджу.]

гарачава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Трохі гарачы.

гарачатрыва́лы, ‑ая, ‑ае.

Які захоўвае свае якасці пры высокай тэмпературы. Гарачатрывалае шкло.

гара́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Разм.

1. Хвароба, пры якой у хворага бывае высокая тэмпература; ліхаманка. Два дні Марынка не выходзіла з кватэры бацькоў — ляжала ў пасцелі, перамагаючы гарачку і трызненне ў паўсне. Хадкевіч.

2. перан.; чаго або якая. Моцнае ўзрушэнне, захапленне, азарт. Гарачка нажывы. Карцёжная гарачка. □ Усіх [вяскоўцаў] ахапіла гарачка будаўніцтва, і кожны лез са скуры, каб зрабіць дах большы і лепшы. Шамякін. // Спешка ў якой‑н. рабоце. А пад хваінаю на грудзе Вакол стажка аж кішаць людзі, Гарачка ўсіх бярэ такая, Што пот ім вочы залівае, Бо хмара сіваю градою Ужо звісла нізка над зямлёю. Колас.

•••

Белая гарачка — захворванне, якое ўзнікае ў выніку алкагалізму і суправаджаецца трызненнем і галюцынацыямі.

Пароць гарачку гл. пароць.

гара́чкавы, ‑ая, ‑ае.

Выкліканы гарачкай, які бывае пры гарачцы. Гарачкавае трызненне.

гарачкапаніжа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які зніжае павышаную тэмпературу цела. Гарачкапаніжальны сродак. // у знач. наз. гарачкапаніжа́льнае, ‑ага, н. Лякарства, якое зніжае тэмпературу. Хвораму далі гарачкапаніжальнае.

гара́члівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць гарачлівага; нястрыманасць. Змітрок памкнуўся ўслед, але, ведаючы гарачлівасць таварыша, спыніўся і паволі пайшоў у пад’езд. Ваданосаў.