Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

газаправо́дчык, ‑а, м.

Той, хто праводзіць або абслугоўвае газаправод.

газапраніка́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць газапранікальнага.

газапраніка́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прапускае праз сябе газ ​1. Газапранікальны пласт.

газаразмеркава́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для рэгуліроўкі, размеркавання газу. Газаразмеркавальная станцыя.

газасве́тны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на выкарыстанні свячэння газаў, якое ўзнікае ў выніку электрычнага разраду. Газасветная лямпа.

газасхо́вішча 1, ‑а, н.

Спецыяльнае памяшканне, дзе могуць схавацца людзі ў час газавай атакі.

газасхо́вішча 2, ‑а, н.

Збудаванне для захавання газу ​1 і рэгулявання яго падачы.

газатурбаво́з, ‑а, м.

Лакаматыў, рухавіком якога з’яўляецца газавая турбіна.

газатурбахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Судна, рухавіком якога з’яўляецца газавая турбіна.

газахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Канал трубы, па якім падзецца або адводзіцца газ ​1. Ачысціць газаходы.

газа́цыя, ‑і, ж.

Спец. Тое, што і газіраванне. Газацыя глебы. Газацыя вады.