Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

раскупо́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раскупорыць.

раскупо́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскупорваць — раскупорыць.

раскупо́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да раскупорыцца.

2. Зал. да раскупорваць.

раскупо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раскупорыць.

раскупо́рыцца, ‑рыцца; зак.

Раскрыцца (пра што‑н. закупоранае).

раскупо́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Адкрыць, адкупорыць (што‑н. закупоранае). Раскупорыць бутэльку.

раскупча́сціцца, ‑ціцца; зак.

Стаць, вырасці купчастым. Дрэвы так раскупчасціліся атожылкамі і шырокімі лапушнымі лістамі, што цяжка было знізу разглядзець, што робіцца на верхавіне. Вітка.

раскура́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Разм. Пачаць надта куражыцца. Раскуражыўся дзед. // Расхрабрыцца, асмялець.

раску́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскурваць — раскурыць.

раску́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да раскурыцца (у 1 знач.).

2. Зал. да раскурваць.