Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перава́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перавальваць ​1 — пераваліць ​1 (у 1, 4 знач.).

перава́львацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пераваліцца ​1.

2. Нахіляцца то на адзін, то на другі бок у час руху. Лена планіруючы, перавальваюцца з крыла на крыло чатыры буслы. Брыль. «Газік» павольна перавальваўся з аднае калдобіны ў другую. Б. Стральцоў. Маглі б ісці хутчэй, але Фядора Антонаўка перавальвалася з нагі на нагу, нібы качка. Пестрак.

3. Зал. да перавальваць ​1.

перава́львацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да перавальваць ​2.

перава́льваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераваліць ​1.

перава́льваць 2, ‑ае; незак.

Незак. да пераваліць ​2.

пераваля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Паваліць усіх, многіх або ўсё, многае.

перавандрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

1. Вандруючы, перабрацца, перамясціцца на новае месца. — Давядзецца заўтра дасказаць, — прамовіў стары, збіраючыся перавандраваць да сваёй жонкі. Сіняўскі. У якіх толькі руках не бываў малы медны грошыкі .. Перавандраваў у стол карчмара, а адтуль у скарбонку-свінку вясковай дзяўчынкі. «ЛіМ».

2. Вандруючы, пабываць у многіх месцах.

перавандро́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавандроўваць — перавандраваць.

перавандро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перавандраваць.

перавандро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавандроўваць — перавандраваць.

перава́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пераварыць.

2. у знач. прым. Які страціў некаторыя якасці ў выніку доўгага варэння. Перавараная бульба.

перава́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераварваць — пераварыць.