Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

раялі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які мае адносіны да раялізму, раяліста.

рая́ль, ‑я, м.

Музычны клавішны інструмент з металічнымі струнамі, нацягнутымі па гарызанталі. Іграць на раллі. Вучыцца па класу раяля.

•••

Кабінетны раяль — раяль невялікага памеру (у адрозненне ад вялікага, канцэртнага).

[Ад фр. royal — каралеўскі.]

рая́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да раяля, прызначаны для яго. Раяльныя струны.

раяні́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. раяніраваць.

раяні́раваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раяніраваць.

2. у знач. прым. Прыстасаваны, прыдатны да ўмоў пэўных геаграфічных раёнаў. Раяніраваныя сарты бульбы, пшаніцы.

раяні́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да раяніраваць.

раяні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

1. Зрабіць (рабіць) надзел якой‑н. тэрыторыі на раёны (адміністрацыйныя, эканамічныя і пад.).

2. Спец. Размеркаваць (размяркоўваць) для пэўных, вызначаных раёнаў. Раяніраваць сорт пшаніцы.

рэ́мень, ‑меня і раме́нь, ‑мня, мн. рамяні, ‑ёў; м.

1. Доўгая паласа вырабленай скуры. За плячыма была вялікая паходная сумка, на рэмені вісела стрэльба. Самуйлёнак. Моцна скруцілі Міколу рукі назад, аж уеліся рамяні ў цела. Лынькоў. // Скураны пояс, папруга. Стары туга падпяразваўся рэменем, акуратна заліў сваю бараду і выглядаў куды маладзейшым за свае гады. Шчарбатаў. Кастусь адразу падняўся з зямлі, правёў пальцамі пад рэменем, абцягваючы гімнасцёрку на сваёй тонкай .. паставе. Ваданосаў.

2. Доўгая паласа вырабленай скуры або моцнай тканіны, якая служыць для перадачы руху ад аднаго шківа да другога. Прывадны рэмень.

3. толькі мн. (рамяні́, ‑нёў). Прыстасаванне для ўвязвання і пераноскі ручнога багажу, якое ўяўляе сабой дзве злучэння перамычкай палоскі скуры або моцнай тканіны са спражкамі. А на іншых ложках — яны яшчэ пахлі свежай фарбай, — ляжалі перавязаныя рамянямі клумкі. Шахавец.