Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ра́шпільны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рашпіля. Рашпільная насечка.

рашу́часць, ‑сці, ж.

Смеласць, гатоўнасць прыняць і ажыццявіць сваё рашэнне. Сышоўшы на перон, Рыта разгубілася. Рашучасць пакінула яе. Навуменка. Смуглявы твар камандзіра злучэння выказваў мужнасць і рашучасць. Шчарбатаў.

рашу́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які прымае рашэнні смела, без хістанняў і не спыняецца перад цяжкасцямі ў іх выкананні. Перад Юркам і зараз, як жывы, стаяў смелы, рашучы, вынаходлівы і справядлівы капітан Немо. Курто. Чалавек Мікалай, хоць і пісьменны, але не надта рашучы, таксама не надта бывалы на свеце, ды яшчэ натуру мае спакойную. Чорны. // Дзейсны, моцны або энергічны. Рашучыя меры.

2. Канчатковы, пэўны, які ўяўляе сабой рашэнне. Затрымцела Ганна, пачуўшы рашучую пастанову Петруся. Нікановіч. // Які не дапускае пярэчанняў, цвёрды, катэгарычны. Рашучая прапанова. Рашучае асуджэнне. □ Жэнька .. кінуў у цемру рашучы загад: — Серада, устань! Падыйдзі сюды. Брыль. // Які выяўляе непахіснасць у выкананні прынятых рашэнняў. Рашучы выгляд. Рашучы жэст. Рашучы твар.

3. Найбольш важны, які вызначае далейшы ход, развіццё чаго‑н.; рашаючы. Пеця быў упэўнены, што гэты бой будзе адным з самых рашучых і жорсткіх баёў, у якіх толькі [Бумажкова] спадзяваліся як на чалавека, які ў рашучы момант дасць верную параду. Чорны.

рашчы́на, ‑ы, ж.

Абл. Рошчына. Дзверы для навасёлаў расчынены, Хоць бы высахла фарба хутчэй, Каб на кухні запахла рашчынаю, Вокны глянулі ў сотні вачэй. Барадулін. Слаўся, радасць хлебнага дня, спорся ў дзежцы рашчынай! Таўлай.

рашчы́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад рашчыніць.

рашчыні́ць, ‑чыню, ‑чыніш, ‑чыніць; зак., што.

Прыгатаваць рошчыну, развёўшы муку вадою ці малаком. Пакуль Варвара прыбірала ў хаце, Назарыха рашчыніла цеста ў глінянай місе. Б. Стральцоў. [Сымон:] — Мука ў мяне ёсць, заўтра прынясу Алене, няхай рашчыніць. Чарнышэвіч.

рашчыня́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да рашчыняць.

рашчыня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да рашчыніць.

рашчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расціць.

рашы́цца, рашуся, рэшышся, рэшыцца; зак.

1. Прыняць якое‑н. рашэнне абдумаўшы, знайшоўшы ў сябе сілы, смеласць на гэта; асмеліцца, адважыцца. Устаць і пайсці, што ён ужо колькі разоў памыкаўся зрабіць, Лабановіч не рашыўся, не хочучы пакрыўдзіць гаспадара і гасцей. Колас. Старанна абтрасла [Хіма] снег ад лапцей, падумала. Рашылася пайсці. Прайшла адзін пакой, другі. За сталамі людзі сядзяць, пішуць. Каваль.

2. Атрымаць тое або іншае рашэнне. Задача рашылася. Ураўненне рашылася.

3. Разм. Страціць што‑н. [Бабка:] — Мы ўсяго, усяго рашыліся, толькі што на сабе засталося, ды так сюды і ўвайшлі. Няхай.