серада́, ‑ы́, ДМ ‑дзе́; мн. се́рады (з ліч. 2, 3, 4 серады́), се́рад; ж.
Трэці (пасля нядзелі) дзень тыдня. У суботу дырэктар нечакана паведаміў, што канікулы пачнуцца не з серады, а з гэтай нядзелі. Мурашка.
серадня́к, ‑а, м.
1. Селянін-аднаасобнік, які мае невялікі зямельны ўчастак і апрацоўвае яго сваімі асабістымі сіламі, па свайму маёмаснаму становішчу знаходзіцца паміж бедняком і кулаком. Атрымаўшы зямлю, дапамогу, .. [Ларывон і Паліна] выбіліся з беднякоў у сераднякі. Шамякін.
2. Чалавек сярэдніх здольнасцей, які нічым асабліва не вызначаецца.
серадня́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да серадняка, складаецца з сераднякоў. Да калгаса бацька меў серадняцкую гаспадарку. Дуброўскі. [Брыль:] — Сіла і моц нашай дзяржавы трымаецца на саюзе рабочага класа з працоўнай сялянскай, батрацкай і серадняцкай масай. Колас.
серадня́цтва, ‑а, н., зб.
Сераднякі, серадняцкае сялянства. Я разумеў: што бедната і асноўная мяса серадняцтва сталі на шлях калектывізацыі. Галавач.
серадня́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Жан. да серадняк.
серадо́льшы, ‑ая, ‑ае.
Абл. Сярэдні (сын, дачка, дзіця) у сям’і па ўзросту. [Маціхвейчык:] — Цяпер у мяне ў хаце толькі серадольшая дачка асталася. Вітка. Горка плакала яна, Але быў яшчэ Онан — Сын Іуды серадольшы, Ён за Іра быў не горшы. Крапіва. Пражываў.. [стары] зіму і лета на печы ў свайго серадольшага сына — калгаснага аб’ездчыка. Мурашка.
серазмяшча́льны, ‑ая, ‑ае.
Які змяшчае серу. Серазмяшчальныя амінакіслоты.
сералагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да сералогіі.
серало́гія, ‑і, ж.
Спец. Вучэнне аб уласцівасцях сывараткі крыві жывёл і людзей.
[Ад лац. serum — сываратка і грэч. logos — вучэнне.]
сера́ль, ‑я, м.
1. У краінах Усходу — палац і яго ўнутраныя пакоі. Султанскі сераль.
2. У краінах Усходу — жаночая палавіна ў палацы, доме; гарэм.
[Фр. sérail ад тур. saray — палац.]