раскула́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да раскулачваць.
раскула́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раскулачыць.
раскула́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Пазбавіць зямлі і сродкаў вытворчасці (кулака, кулакоў). Банадыся раскулачылі і разам з вусатым зялёнакаменцам выселілі. Чорны.
раскуме́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.
Разм. Разгадаць, уразумець што‑н. Нарэшце і старая Арцюшыха раскумекала, у чым справа. Сабаленка. Спачатку, пакуль не разабраўся, усё здавалася як бы лепшым, калі ж раскумекаў, ды захацеў вярнуцца назад, ужо да Саветаў, — не ўдалося ў той час прабіцца дамоў з таго далёкага свету. М. Ткачоў.
раскупі́ць, ‑куплю, ‑купіш, ‑купіць; зак., што.
Купіць па частках усё (пра некалькіх, многіх пакупнікоў). — А я білетаў не дастаў, — бесклапотна паведаміў Віцька. — Раскупілі. Савіцкі. — Раскупілі па дзялянках усю пушчу. Лобан.
раску́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад раскупіць.
раску́плівацца, ‑аецца; незак.
Зал. да раскупліваць.
раску́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раскупіць.
раскупля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да раскупляць.
раскупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да раскупіць.