Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перавырабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.

Вырабляць больш, чым можна збыць.

перавы́рашаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавырашыць.

перавыраша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перавырашыць.

перавы́рашыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.

Прыняць другое рашэнне. Перавырашыць пытанне. □ Атрад ехаў на адну з будоўляў, але недзе перавырашылі і накіравалі на лесараспрацоўкі, дзе нарыхтоўвалі драўніну на тую будоўлю. Хадкевіч.

перавы́сіць, ‑вышу, ‑высіш, ‑высіць; зак.

1. што. Перасягнуць які‑н. рубеж. Прадукцыя прамысловасці перавысіла даваенны ўзровень. □ Вада перавысіла плаціну і .. цякла цераз масток. Чорны. // Стаць большым за што‑н. Даходы перавысілі расходы. У воз тавараў перавысіў вываз. // Зрабіць больш, чым меркавалася, чым было прадугледжана. Перавысіць план. □ Прарыў у кавальскім цэху знішчылі. Нават перавысілі лічбы вытворчасці. Чорны.

2. што. Выйсці за вызначаныя або агульнапрынятыя нормы, межы чаго‑н. Перавысіць свае паўнамоцтвы. Перавысіць хуткасць руху.

3. каго. Выявіць перавагу над кім‑, чым‑н. Перавысіць усіх сваёй спрытнасцю.

перавытво́рчасць, ‑і, ж.

Вытворчасць, якая перавышае магчымасці збыту. Перавытворчасць тавараў. Крызісы перавытворчасці.

перавыхава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавыхоўваць — перавыхаваць.

перавы́хаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавыхаваць.

перавы́хавацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

У выніку выхавання засвоіць новыя звычкі, погляды, нормы паводзін і пад.

перавы́хаваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Выхаванном прывіць каму‑н. новыя звычкі, погляды, нормы паводзін і пад. Перавыхаваць недысцыплінаванага вучня. □ Сапраўды цудадзейнаю сілай валодае рэвалюцыя, калі яна здольна перавыхаваць людзей ва ўзросце Сымона. У. Калеснік.