Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

галы́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Жан. да галыш (у 1, 2 знач.).

2. Тое, што і галыш (у 3 знач.).

галышо́м, прысл.

Разм. Будучы голым, без вопраткі. Сядзець галышом.

гальванапла́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Атрыманне металічных копій вырабаў электралітычным спосабам.

гальванаско́п, ‑а, м.

Прыбор для выяўлення пастаяннага электрычнага току ў ланцугу і вызначэння яго напрамку.

гальванастэ́гія, ‑і, ж.

Спец. Пакрыццё металічных прадметаў тонкім слоем другога металу пры дапамозе электролізу для засцярогі іх ад карозіі.

[Ад уласн. імя і грэч. stegē — пакрыццё.]

гальванатэрапі́я, ‑і, ж.

Метад лячэбнае ўздзеяння пастаянным токам невялікай сілы і напружання.

гальванатэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Раздзел прыкладной электрахіміі, які займаецца пытаннямі асаджэння металу з раствору яго солей пад уздзеяннем электрычнага току.

гальванізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да гальванізаваць.

гальванізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

1. Прапусціць (прапускаць) электрычны ток цераз што‑н. Гальванізаваць сэрца жабы.

2. Пакрыць (пакрываць) металам які‑н. прадмет пры дапамозе электролізу. Гальванізаваць жалеза серабром.

гальваніза́цыя, ‑і, ж.

Прымяненне з тэхнічнай або медыцынскай мэтай пастаяннага электрычнага току.